Напрыканцы 2021 года Віктар зняў дзяржаўны сцяг з фасада будынка на вуліцы Сялянскай, каб сфатаграфавацца з ім разам са знаёмымі. Вярнуць сцяг на месца не атрымалася, і Віктар пакінуў яго каля сцяны. Яго знайшлі па запісах камер відэаназірання і затрымалі на трое сутак, пасля чаго да суда адпусцілі пад асабістае паручыцельства.
У сакавіку 2022 года Віктара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі. Пад варту яго ўзялі ў зале суда.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

