Віктар скончыў факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР, аднак свой прафесійны шлях звязаў не з ІТ, а з фатаграфіяй.
Падчас падзеяў 2020 года, паводле матэрыялаў СМІ, мужчына ўдзельнічаў у аўтамаршах. Атрымаў штраф - за тое, што адной рукой кіраваў аўтамабілем, а ў другой трымаў нацыянальны сцяг.
1 кастрычніка 2020 года раніцай у бацькоўскую кватэру з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку - у пастанове было пазначана, што яны шукаюць выбухоўку і зброю. Каб вывесці фатографа з дому пасля ператрусу, сілавікі спецыяльна выклікалі падмацаванне ў выглядзе ўзброеных амапаўцаў, пасля чаго Віктара затрымалі. Невядома, што яму прысудзілі – арышт ці штраф.
Увосень 2026 года стала вядома , што над ім адбыўся суд па крымінальным артыкуле і яго ўнеслі ў спіс тэрарыстаў.
Масько прызналі вінаватым па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса. Пераслед звязаны з тым, што сілавікі кваліфікуюць як «заклікі да шкоды нацыянальнай бяспецы».
Фатографу прысудзілі тэрмін у калоніі.



