Вераніка ў 2009 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з адзнакай. Яна спявае ў стылі джаз. З 2011 па 2017 год яна выкладала ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. А ў 2014 годзе адкрыла ўласную школу мастацтваў пад назвай "Артвакал" і стала сузаснавальніцай ансамбля "Па-Дзея".
Сярод яе вучняў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і беларускіх фестываляў, студэнты музычных навучальных устаноў не толькі Беларусі, але і краін Еўрасаюза і ЗША. Вераніку Яноўскую рэгулярна запрашаюць у журы розных міжнародных конкурсаў.
