Мужчыну знайшлі па фатаграфіі ў перапісцы ягонай знаёмай, калі аглядалі яе тэлефон.
На судзе Васіль Рубцоў прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Ён распавёў, што аб правядзенні пратэстнага Марша ў кастрычніку 2020 года ён даведаўся з інтэрнэту. На акцыю спецыяльна прыехаў з вёскі на машыне. Калі ўбачыў натоўп пратэстоўцаў з сімволікай, то далучыўся да іх. Мужчына прызнаў, што выходзіў на праезную частку дарогі, дзе яго знаёмыя сфатаграфавалі яго з незнаёмцам, які меў пры сабе плакат з пратэстным лозунгам. Каля 16 гадзін ён сышоў з маршу. Васіль на працэсе адзначыў, што лозунгі пратэстнага характару на маршы ён не выкрыкваў, гучных воплескаў рукамі не рабіў.
Да суда знаходзіўся пад залогам у суме 18 500 рублёў.