8 снежня 2021 года Васіля затрымалі па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску восенню 2020 года. Да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА.
У красавіку 2022 года Васіля прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З залы суда яго вызвалілі да накіравання ва ўстанову.
Пазней Васіль пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў межах спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання.



