20 снежня 2020 года Васіль убачыў у Telegram навіну аб тым, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. З гэтай нагоды пінчук у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" напісаў у каментарах жарт, які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні "Няхай бягуць нязграбна" з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену. У версіі КВЗ прыпеў гучаў па-іншаму. Каментар быў наступнага зместу: "Лера сцерва на працы, Лера сцерва і ў побыце, таму што сэкс у Леры толькі раз у годзе".
Адразу пасля прысуду Васіля выехаў з краіны. 16 кастрычніка 2025 года. Васіля затрымалі ў Пецярбургу. Ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.

