Начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў.
Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, "знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак. " .
Таксама пры аглядзе яго "Telegram-канала" былі выяўлены заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.


