У каментарах у сацыяльных сетках абразіў суддзю, пракурора, інспектара па справах непаўналетніх і два ўчастковыя горада Дуброўна.
Жыў у Маскве ў 2020-2021 годзе і адтуль пісаў каментары ў Аднакласніках пад публікацыяй Міхаіла Чемурако (актывіста, які быў асуджаны на хімію і цяпер знаходзіцца ў эміграцыі).
Затрыманы 14 лістапада 2022 па вяртанні ў Беларусь.
19.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

