Знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.
Па сутнасці, вядома , што 9 жніўня 2020 г. яна была на працы, увечары пайшла дадому да сваіх бацькоў. Праходзячы міма крамы «Мір прадуктаў», убачыла вялікі натоўп людзей, насупраць якіх стаялі супрацоўнікі міліцыі, узброеныя спецыяльнымі сродкамі.
Валерыі стала цікава, што адбываецца, і яна падышла да людзей. Падчас следства і суда яна тлумачыла, што да ўдзелу ў мерапрыемстве яна нікога не заклікала, як не заклікалі і яе. Казала, што патрапіла туды выпадкова, але пры гэтым, жанчына віну сваю прызнала.
