Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.




















