Раней мужчына працаваў вадзіцелем пагрузчыка на беларуска-польскім сумесным прадпрыемстве "Эксклюзіў".
З 2019 года Рынкевіч лічыўся ў Беларусі беспрацоўным. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчына мог доўгі час працаваць за мяжой, а крымінальны пераслед пачаўся пасля яго вяртання на радзіму.
З адкрытых крыніц вядома, што гродзенец цікавіўся палітычнымі навінамі і перыядычна пакідаў каментарыі ў мясцовых супольнасцях.
