У кватэру, у якой мужчына жыве разам з жонкай і сынам, раніцай стукаліся сілавікі. Самога Валерыя дома не было, ён выйшаў у краму разам з сабакам. Сілавікі высветлілі, дзе ён, праверылі тэлефоны, а потым прымусілі абодвух перайсці ў іншы пакой і не высоўвацца.
Судзячы па гуках, якія даносіліся ў кватэру з пад'езда, калі Валерый прыкладна праз 40 хвілін падышоў да свайго пад'езда, яго павалілі тварам у зямлю, пасля чаго завялі ў кватэру прыкладна на паўхвіліны. Дома ў яго паспрабавалі даведацца пароль ад тэлефона, а калі мужчына адмовіўся яго называць, без усялякіх тлумачэнняў вывелі з кватэры.


