Валерый быў затрыманы восенню 2024 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і летам 2025 года прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
9 кастрычніка 2024 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у здымнай кватэры ў Мінску. 11 кастрычніка быў абвінавачаны ў парушэнні грамадскага парадку і 11 кастрычніка прыгавораны да першых 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
24 кастрычніка, замест вызвалення, на Валерыя быў складзены другі адміністрацыйны пратакол. 25 кастрычніка паўторна асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту і вернуты ў ЦІП.
6 лістапада 2024 года азнаёмлены з дакументам аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 342 КК Рэспублікі Беларусь. 7 лістапада пераведзены ў карцэр ІЧУ.
17 лістапада 2024 года пераведзены ў СІЗА № 1 горада Мінска. У ходзе следства абвінавачанне па артыкуле 342 КК РБ было знята за недастатковасцю доказаў, замест яго прад'яўлена абвінавачанне па частцы 3 артыкула 361-1 КК РБ - удзел у экстрэмісцкім фарміраванні або садзейнічанне яго дзейнасці. Асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі, адбываў пакаранне ў ВК-1.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.





