Валерый — відэааператар і краязнаўца, добра вядомы ў сваім рэгіёне даследчык мясцовай гісторыі. За некалькі месяцаў да затрымання ў яго правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку.
24 сакавіка 2022 года Валерыя выклікалі ў РАУС і затрымалі на 72 гадзіны, а на наступны дзень пакінулі пад вартай да суда. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці за каментары ў Instagram па «справе Зельцара»: паводле версіі абвінавачання, у верасні 2021 года ён заклікаў да гвалту ў дачыненні да сілавікоў, чыноўнікаў і прадстаўнікоў улады.
У жніўні 2022 года Валерыя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або розні», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


