Упершыню Валянціна была асуджана ў траўні 2021 года за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Валянціну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 г. у Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У жніўні таго ж года яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, залічыўшы ў тэрмін раней прызначанае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




























