У студзені 2022 года Валянціна прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», за каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», у якім ён выклаў фота і асабістыя даныя супрацоўніка міліцыі і нецэнзурна пра яго выказаўся.
Вядома, што да суда Валянцін нейкі час утрымліваўся пад вартай, месца і тэрмін утрымання невядомыя.
