У вольны час Вадзім цікавіўся аўтамабілямі і быў заўзятым аматарам пошуку з металашукальнікам. Ён таксама рэагаваў на праявы "рускага свету" ў Беларусі, асуджаючы расійскую агрэсію супраць Украіны і ўстанаўленне помнікаў расійскім дзеячам замест беларускіх.
Вадзіма затрымалі, як мяркуецца, у канцы сакавіка 2026 года і змясцілі ў СІЗА. Яго судзілі ў Менскім гарадзкім судзе. Дакладны прысуд невядомы, але анлайн ён так і не з'явіўся.
