Былыя палітзняволеныяВызвалены

Вадзім Валер'евіч Дзенісенка

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў3Дадаць ліст у банк

Вадзім працаваў гукааператарам Чачэрскага раённага Дома культуры. Паводле версіі абвінавачання, 5–6 чэрвеня 2021 года пасля вечарыны ён разам са знаёмымі расклейваў па горадзе налепкі, у тым ліку з надпісам «Салідарнасць – наша зброя». Налепкі на тэрыторыі школы выявіла яе дырэктарка, якая і выклікала міліцыю. Падчас запісу «пакаяннага» відэа Вадзіму пагражалі ўдарыць яго палкай. 28 снежня 2021 года Вадзіма затрымалі.

У сакавіку 2022 года Вадзіма прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» і «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Прысуды

Вырак суда 23.03.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Дзяніс Юр'евіч Лапіцкі
Дзяніс Юр'евіч Лапіцкі
Дзярж. абвінаваўцы
Месца:
суд Чачэрскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
23.03.2022
Падрабязней
Пётр Пятровіч Цыганак
Пётр Пятровіч Цыганак
Суддзі15 лістапада 1958
Месца:
суд Чачэрскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
23.03.2022
Падрабязней
Вадзім Валер'евіч Дзенісенка
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Чачэрск
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
19.08.1992
Колькасць дзяцей:
1
Знаходзіўся ў:
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Работнікі культурыБацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 28.12.2021

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  3. 2022
  4. 23.03.2022

    Вырак суда 23.03.2022

    2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Чачэрскага раёна

  5. 2023
  6. ~07.02.2023

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні

  7. 2024
  8. ~20.03.2024

    Змяненне статусу

    Вызвалены