Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Вадзім Пятровіч Крывашэеў

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Экс-дырэктара Алімпійскага цэнтра па фрыстайле.

У верасні 2020-га Вадзіма Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле за "дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве". Пасля гэтага ён з'ехаў з Беларусі.

А 20 сакавіка 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе ў парадку спецвытворчасці разгледзелі крымінальную справу супраць Вадзіма. Паводле абвінавачання , Вадзім Крывашэеў у 2020-2021 гадах увайшоў у склад "экстрэмісцкіх фарміраванняў" "Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці" і "народнае Антыкрызіснае ўпраўленне". Як сцвярджае пракуратура, ён "заклікаў з іншымі асобамі да дзеянняў па прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі". Напрыклад, выказваўся за прымяненне санкцый з мэтай аказання націску на органы ўлады, кіравання і службовых асоб краіны для перагляду вынікаў выбараў. Пасля гэтага, як піша пракуратура , "садзейнічаў удзельнікам змовы і асобам, якія далучыліся да іх, а таксама створаным імі экстрэмісцкім фарміраванням у спробе захопу неканстытуцыйным шляхам дзяржаўнай улады".

Таксама сцвярджаецца, што ён у перыяд працы на пасадзе дырэктара спартыўнага цэнтра "не забяспечыў захаванасць, належны стан і працу замацаванай за цэнтрам маёмасці, у тым ліку сістэмы бяспекі на вадзе "Blue Fox". Паводле абвінавачання , таксама ён дапусціў працу басейна і атракцыёнаў пры значным недаўкамплектаванні змен інструктарамі-выратавальнікамі на водах". чынам, каб гарантаваць бяспеку наведвальнікаў. Пракуратура сцвярджае, што згаданыя дзеянні Крывашэева пацягнулі гібель маладой дзяўчыны.

Прысуды

Вырак суда 20.03.2026
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Апеляцыя 26.05.2026
невядома (завочны суд).
Вадзім Пятровіч Крывашэеў
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
18.11.1982
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 15.09.2021

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  3. 2026
  4. 20.03.2026

    Вырак суда 20.03.2026

    12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд), Мінскі гарадскі суд

  5. 26.05.2026

    Апеляцыя 26.05.2026

    невядома (завочны суд)