Былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне.
Быў актывістам моладзевых апазіцыйных арганізацый "Малады фронт" і "Край". У 2001 годзе Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыянераў Ю. Захаранкі і В. Ганчара, бізнэсмэна А. Красоўскага і журналіста Д. Завадскага.
У 2002 годзе Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. Кабанчук прымаў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Ён быў адным з арганізатараў "Беларуска-Еўрапейскага Саюза" ў Бельгіі. Праз некалькі гадоў ён вярнуўся ў Беларусь. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010.
Ваяваць ва Украіну з'ехаў у 2014 годзе.
