Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэстных акцыях у Менску, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Яго апазналі па фота і відэазапісах, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрымання.
Вадзім Мірончык мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.
