Упершыню Вадзім быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Брэсце падчас пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас затрымання ён быў моцна збіты, і яму спатрэбілася медыцынская дапамога. У верасні 2020 года супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "ўдзел у масавых беспарадках". Пасля тыдня, праведзенага ў ІЧУ, Вадзім быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, пасля чаго пакінуў Беларусь і быў аб'яўлены ў вышук.
У красавіку 2021 года яго затрымала расійская пагранічная служба пры спробе перасячы расійска-ўкраінскую мяжу па-за пунктам пропуску ў Белгарадскай вобласці і змясціла ў СІЗА.
Ён быў вызвалены ў красавіку 2022 года, пасля заканчэння тэрміну знаходжання пад вартай, а потым пакінуў Расію.
