У 2021 годзе Юрыя абвінавацілі ў тым, што, знаходзячыся ў шпіталі ў Чачэрску, ён публічна абразіў Лукашэнку.
У чэрвені 2022 года яму было прад'яўлена новае абвінавачанне па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. За тры дні да вызвалення яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары. 1 ліпеня 2022 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом па першым прыгаворы.
Са жніўня 2022 года па пастанове суда ён знаходзіўся ў РНПЦ псіхічнага здароўя і выйшаў на волю ў верасні 2023 года.



