Юрыя абвінавачваюць у тым, што 25 студзеня 2022 года са свайго мабільнага тэлефона "з мэтай знявагі гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, кіруючыся нізіннымі намерамі" ў адной з інтэрнэт-супольнасцяў ён напісаў каментар пра Лукашэнку: "Зладзіў тэрарызм і генацыд у краіне, яшчэ і акупацыяй заняліся".
На думку лінгвістычнай экспертызы, гэты каментар "мае негатыўную ацэнку дзейнасці кіраўніка дзяржавы, што не адпавядае рэчаіснасці".
Вядома, што мужчыну 39 гадоў, ён родам з Іванава, будаўнік па адукацыі. Да затрымання Юры некалькі гадоў жыў і працаваў у Расіі, у Беларусі бываў у адпачынку.
Па падліках правазашытнікаў вызвалены ў пачатку вясны 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

