Юрый — прадпрымальнік і адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыка. Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года па крымінальнай справе па артыкулах "масавыя беспарадкі" і "блакіраванне транспартных камунікацый". У сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" яго прадставілі як арганізатара пратэстаў у мінскім мікрараёне Уручча.
Знаходзячыся за кратамі, ён быў адзіным вязнем, які даваў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ з крытыкай апанентаў Лукашэнкі. 10 кастрычніка 2020 года Юрый прысутнічаў на сустрэчы палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, а 11 кастрычніка быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Пасля вызвалення Юры пачаў публічна падтрымліваць уладу, рэгулярна выступаць у дзяржаўных СМІ і ўдзельнічаць у праўладных ініцыятывах.
