Юры ў жніўні 2020 года размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Аднакласнікі» паведамленне, якое змяшчае абразы на адрас Лукашэнкі. 24 студзеня ў Юрыя прайшоў адміністрацыйны суд па ч.2 арт.19.11 КаАП РБ - Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Пасля гэтага намеснік начальніка Навагрудскага РАУС Андрэй Калеснік паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 368 КК РБ.
- Родны горад:
- Навагрудак
- Артыкулы:
- Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь