Паводле матэрыялаў абвінавачання, Юры Юдчыц, 22 красавіка 2021 года ў 7 гадзін 44 хвіліны, публічна, «з мэтай знявагі гонару і годнасці» абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў - міліцыянта ўзвода АМАПа УУС Брэсцкага гарвыканкама.
Як толькі Юры вызваліўся, на яго зноў распачалі крымінальную справу, і зноў за каментар пра супрацоўніка міліцыі. На гэты раз пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко. Другі прысуд вынесены 24.06.2022
Юры з'ехаў з Беларусі.
30 верасня 2024 г. у судзе Бярозаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Юрыя "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".


