Юрыя прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з маршаў, падчас якога ён «дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асоб», «публічна выкрыкваў лозунгі», «рухаўся па праезнай частцы». Юры прызнаў віну. Да вынясення прысуду мужчына знаходзіўся на волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць таму, хто заклаў іх.
Вядома, што да затрымання мужчына працаваў грузчыкам. Таксама ён мае вышэйшую адукацыю і з'яўляецца ветэранам працы.