Юры ў 2016 атрымаў дыплом праграміста ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
У 2011 годзе ўладкаваўся праграмістам у кампанію XB Software, пазней працаваў у ActiveCloud. А з 2014 года перайшоў у стартап ActivePlatform, дзе прайшоў шлях ад распрацоўшчыка да бізнес-аналітыка і кіраўніка прадукта.
Па-за працай Юры любіць падарожнічаць. У сацсетках ён пасціў фота з актыўнага адпачынку ў гарах і паездак у розныя гарады.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).







