Юлія — беларуская пісьменніца, культуролаг, прафесар і ўдава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера — была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У яе дом прыйшлі з ператрусам, падчас якога ёй стала дрэнна з сэрцам — у яе здарыўся гіпертанічны крыз. Пад канвоем Юлію даставілі ў лякарню. Пасля выпіскі ў той жа дзень больш за суткі заставалася невядомым яе месцазнаходжанне. Пазней стала вядома, што Юлію змясцілі пад хатні арышт.
У студзені 2022 года мера стрымання была зменена з дамашняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Юліі і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
