Юлія працавала кухарам. У сакавіку 2022 года яе затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту. Паводле версіі абвінавачання, падчас аднаго з маршаў у Мінску яна выкрыквала лозунгі, перакрывала праезную частку і пляскала ў далоні. Галоўным доказам абвінавачання сталі фотаздымкі з маршу.
У чэрвені 2022 года Юлію прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе вызвалілі ў зале суда.


