Упершыню Цімафей быў асуджаны ў 2020 годзе па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады", "абраза Лукашэнкі", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і "паклёп у дачыненні да Лукашэнкі", дакладны прысуд невядомы.
Увесну 2025 года Цімафей знік з сацсетак. Пазней ён быў асуджаны, верагодна, па дыфамацыйных артыкулах.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.

