Таццяна родам з Бабруйска. У 2011-м дзяўчына скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2017-м і 2021-м прайшла курсы ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, пракурораў, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Таццяна працуе юрыстам з 2010 года. Пасля працы ў розных кампаніях, у тым ліку міжнародных, яна стала партнёрам бюро Lovtsov, Klochko & Partners. З 2014-га ўдзельнічае ў штогадовым даследаванні Сусветнага банка "Doing Business".
Таццяна спецыялізуецца на паслугах бізнэсу. Яна займаецца прававымі спрэчкамі, прававым аўдытам, пытаннямі здзелак па зліцці і паглынанні бізнесу, а таксама яго ліквідацыі. Таццяна бралася за праекты як у Беларусі, так і за яе межамі.
