Вядомая актывістка і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Таццяна на працягу некалькіх гадоў змагалася за змены ў антынаркатычным заканадаўстве ў рамках ініцыятывы "Рух маці 328". 6 жніўня 2020 года яе затрымалі ў яе ўласным доме, абвінаваціўшы ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе будынкаў".
У студзені 2022 года стала вядома, што Таццяну перавялі на турэмны рэжым.
Па звестках праваабаронцаў, яна пазбаўленая права на спатканні, і ёй дазволена атрымаць толькі адну маленькую бандэроль у год. Лісты ад Таццяны прыходзяць вельмі рэдка. Да таго ж, у яе ўзніклі праблемы з пазваночнікам.
У лютым 2025 года выйшла на волю.






















