Таццяна — сацыялагіня, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Упершыню была затрымана ў жніўні 2021 года пасля ператрусу і змешчана пад арышт на 10 сутак, аднак пасля вызвалення засталася ў статусе падазронай у межах крымінальнай справы.
Паўторна затрымана 23 сакавіка 2022 года — у дзень, калі прыйшла ў Следчы камітэт за адказам на хадайніцтва аб выездзе на лячэнне.
У чэрвені 2022 года Таццяну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




