Святаслаў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 28 студзеня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.






