Святаслаў, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, быў затрыманы ў красавіку 2021 года за размяшчэнне на прыпынку ліста з надпісам "Беларусам - воля, пацуку - падвал". Першапачаткова ён быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту, аднак пасля яго адбыцця быў паўторна затрыманы ў рамках ужо крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў падпале чатырох шапікаў сеткі "Табакерка" і асудзілі па артыкуле "хуліганства".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





