Святлана, вядучы спецыяліст па працы з кліентамі А1, была затрымана ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзята пад варту спачатку ў ІЧУ, а пазней у СІЗА.
У сакавіку 2022 года суд прызнаў яе вінаватай і прыгаварыў да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і выплаты штрафу.



