У Святланы ў 2020 годзе затрымалі і асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі мужа і сына.
У 2024 годзе Святлана стала падазронай па справе INeedHelp (дапамога з прадуктамі сем'ям палітычных), у кватэры правялі ператрус. Пасля гэтага яе ўвесь час выклікалі на допыты. Таксама сілавікі працягвалі ціснуць на сына і мужа, якія вызваліліся да таго часу.
Сям'я прыняла рашэнне з'ехаць з РБ.
Пасля ад'езду Святла стала абвінавачанай па крымінальнай справе і яе аб'явілі ў вышук.
