Дачка журналіста Дзмітрыя Лупача. 3 траўня была асуджаная на суткі за распаўсюджванне так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і месэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ за гэта і 25 базавых велічыняў штрафу. Пасля чаго Святлану перавялі ў СІЗА-2, ёй інкрымінуюць крымінальны артыкул за ўдзел у акцыях пратэсту.
05.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вызвалена ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.















