Эканаміста Святлану Крывіцкую і бухгалтара Надзею Бядуньку абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту і нядзельных маршах восенню 2020 года. Да суда абедзве жанчыны знаходзіліся на волі, пад закладам.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Святлана Крывіцкая, папярэдне дамовіўшыся з Бядунько, прыняла ўдзел у нядзельным маршы ў Мінску, пры гэтым “знаходзілася і рухалася па праезнай частцы праспекта Незалежнасці, непадпарадкоўвалася законным патрабаванням міліцыі, блакавала і заступала шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйзгаданыя дзеянні парушэнне працы грамадскага транспарту, прычыніўшы яму матэрыяльную шкоду на суму 5 980 рублёў".
Такіх эпізодаў у справе чатыры, а канчатковая сума нанесенага ёй і іншымі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту склала 85 000 рублёў.