Станіслаў быў затрыманы 24 лістапада 2021 года па адміністрацыйнай справе. Аднак пасля адбыцця арышту на волю ён не выйшаў з ІЧУ і быў пераведзены ў СІЗА па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.




