На судзе Станіслаў віну прызнаў. Ён расказаў, што разам са сваім знаёмым прынялі ўдзел у маршы па праспекце Незалежнасці, у групе грамадзян публічна выкрыквалі лозунгі, выкарыстоўваючы пратэстную сімволіку і жэсты рукамі. Пры гэтым ажыццяўляючы блакіроўку руху транспарту шляхам выхаду з іншымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, Семяненю ідэнтыфікавалі па фота ў тэлефоне знаёмага, які дасталі ў яго падчас ператрусу.
Да суда Семяненя быў пад закладам у памеры 11 100 рублёў.