10 жніўня 2021 года Станіслаў быў затрыманы на трое сутак. Падчас вобыску ў яго знайшлі марыхуану, пасля чаго распачалі крымінальную справу па наркатычным артыкуле. Пазней суд прызнаў Станіслава вінаватым і прыгаварыў да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля абвяшчэння прысуду яго не вызвалілі з СІЗА, а пакінулі пад вартай у сувязі з новай крымінальнай справай, узбуджанай па артыкуле «распальванне варожасці». Падставай сталі каментары, якія, паводле версіі абвінавачання, Станіслаў пад нікам «Partizan» пакідаў 24 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Брэст 97%».
У студзені 2022 года Станіслава паўторна прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.







