У лістападзе 2020 года Станіслава затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
18 кастрычніка 2021 года супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго зноў, і да суда Станіслава ўтрымлівалі пад вартай.
У красавіку 2022 года Станіслава прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» і артыкула пра абразу Лукашэнкі, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У лютым 2025 года ў межах спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.


