Працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках мінскай кампаніі «Трансглабал».
Сяргей вельмі актыўна каментаваў розныя паведамленні ў больш як 30 групах. Тэлеграм-акаўнт быў больш-менш прыстойна абаронены, але ён не мяняў яго з 2018 года.
Сілавікі абвінавачваюць яго ў «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце» (пакінуў 43 тысячы каментароў). А таксама ў перадачы нейкіх звестак аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў "Чорную кнігу Беларусі". На яго завялі 58 крымінальных справаў.
29 верасня 2023 г. накіраваны ў следчую турму № 4 (Магілёў). 27 кастрычніка разгледзелі апеляцыйную скаргу Сяргея ў Менскім гарадскім судзе. У канцы восені 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі ў СІЗА-1 у межах новай крымінальнай справы. Суд па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) прызначаны на 7 снежня 2023 года, у мінскім судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Пірожнікава.













