Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі і праекты.
Сяргея будуць судзіць за "садзейнічанне экстрэмізму" і ўдзел у пратэстах.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).





