Сяргей быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў Санкт-Пецярбургу на запыт беларускай пракуратуры, паколькі знаходзіўся ў вышуку па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу. Сяргей правёў паўгода ў СІЗА ў Расіі, але затым быў дэпартаваны ў Беларусь і асуджаны за "супраціўленне супрацоўнікам АМАПа".
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.










