Як вядома Сяргей Мазоль быў затрыманы яшчэ 9 сакавіка 2023 года. Спачатку яго двойчы судзілі за рэпосты па ч.2 арт.19.11 КаАП, прысудзілі 5 і 15 сутак арышту. А 29 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе.
Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 11 сакавіка 2022 года Мазоль адправіў у тэлеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» адно паведамленне: «Столін, Брэсцкая вобласць. Мяжа з Украінай. Пацвярджаю, што былі выпушчаныя ракеты са знішчальніка». Па версіі абвінавачання, такім чынам Сяргей Мазоль наўмысна садзейнічаў дзейнасці "экстрэмісцкага фарміравання NEXTA".

Аднак на судзе Мазоль казаў, што пра статус «экстрэмісцкага фармавання» ля тэлеграм-канала «NEXTA» даведаўся «толькі 4 месяцы таму» (гэта значыць у лютым 2023). Калі даведаўся пра статус, адпісаўся (а таксама адпісаўся ад “BYPOL”, “Беларускі Гаюн”, “Рэальная Беларусь”).
05.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.