Сяргей, лідэр мінскай рок-групы «Бандэроль», аўтар музыкі і тэкстаў песень, быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Менску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




